Таццяна Навіцкая.
IHMEC: з дазволу Інэсы Юркевіч.
Таццяна Навіцкая.
IHMEC: з дазволу Інэсы Юркевіч.

Сям'я Навіцкіх (Таццяна і Галіна)

Таццяна Навіцкая з дачкой Галінай з беларускай вёскі Гузалаўка ў 1941 годзе забрала Ірыну Рухавец і яе чатырохгадовую Інэсу і хавала іх усю вайну. Навіцкія ведалі, што сям'я габрэйская, але клапаціліся пра іх, нягледзячы на небяспеку быць злоўленымі суседзямі і нацыстамі. У 1943 годзе ўсіх дарослых жанчын і мужчын адправілі на прымусовыя работы за вёску. Адзінаццацігадовая Галіна аберагала і даглядала Інэсу, пакуль маці хадзілі на працу. Перад заканчэннем вайны Навіцкія і Рухаўцы хаваліся ў лесе, пакуль іх не вызваліла Чырвоная Армія. Абедзве сям'і заставаліся блізкімі сябрамі на працягу многіх гадоў пасля вызвалення. За гераізм Таццяны і Галіны 12 лістапада 1998 года Яд Вашэм прызнаў іх Праведнікамі народаў свету.

Адрэдагавана з базы даных Праведнікаў свету Яд ва-Шэм

Перайсці да зместу